Тыдзень фізічнай культуры і здароўя і дапрызыўной падрыхтоўкі

План правядзення прадметнага тыдня

развернуть

Адкрыццё прадметнага тыдня "Фізічная культура і здароўе", "Дапрызыўная падрыхтоўка"

развернуть

19 лютага ў дзяржаўнай установе “Круцілавіцкая сярэдняя школа” адбылося адкрыццё прадметнага тыдня “Фізічная культура і здароўе”, “Дапрызыўная падрыхтоўка”. 

Навучэнцы пазнаёміліся з планам мерапрыемстваў і спаборніцтваў, якія будуць арганізаваны ў межах прадметнага тыдня.

Для павышэння ўзроўню зацікаўленасці навучэнцаў школы фізічнай культурай і вядзення здаровага ладу жыцця, ў школе была арганізавана выстава літаратуры “Здаровы я – здаровая краіна!” і аформлены інфармацыйны стэнд па прапаганде здаровага ладу жыцця.

свернуть

Конкурс малюнкаў “Сёння ў модзе здаровы лад жыцця”

развернуть

Для павышэння ўзроўню зацікаўленасці навучэнцаў школы фізічнай культурай і вядзення здаровага ладу жыцця ў план тыдня быў уключаны конкурс малюнкаў. 20 лютага была арганізавана выстава малюнкаў “Сёння ў модзе здаровы лад жыця”, у якой прынялі актыўны ўдзел навучэнцы 1–9-х класаў.

Лепшыя малюнкі намалявалі наступныя навучэнцы: Хоміч Карына, Філістовіч Дар’я, Барысевіч Арсеній, Барысевіч Аляксандра, Жых Марыя.

свернуть

Спаборніцтвы “Хто самы прыгучы”

развернуть

Які спрыт, які запал, якое жаданне перамагчы праявілі дзеці пры спаборніцтвах “Хто самы прыгучы”, якія прайшлі 20 лютага. Лепшыя вынікі па скачках праз кароткую скакалку паказалі натупныя навучэнцы: сярод 1-4 класаў - Семуха Алеся, Уласевіч Аляксандр, сярод дзяўчынак 5-10 класаў – Анушкевіч Яўгенія, Аўгусціновіч Вікторыя і Сёмуха Дар’я, а сярод хлопчыкаў 5-11 класаў Заваротны Радаслаў і Сёмуха Вадзім.

свернуть

Дзень футбаліста

развернуть

21 лютага ў Круцілавіцкай сярэдняй школе ў межах прадметнага тыдня “Фізічная культура і здароўе” і “Дапрызыўная падрыхтоўка”, сярод навучэнцаў 3 - 11 класаў прайшоў Дзень футбаліста. Навучэнцы ва ўпартай барацьбе ў асабітым заліку прынялі ўдзел ў 3-х спаборніцтвах: “Лепшы стралок”, “Вядзенне мяча”, “Трапны ігрок”. Па выніках, сярод хопчыкаў 5 - 11 класаў першае месца заняў Барысевіч Арсеній, другое месца падзялілі Сёмуха Вадзім, Заваротны Радаслаў і Ляўшук Максім, трэцяе месца - Жых Дзмітрый. Сярод дзяўчынак 5-11 класаў першае месца заняла  Аўгусціновіч Вікторыя, другое месца – Барысевіч Аляксандра, трэцяе месца – Барысевіч Ангеліна. Сярод хлопчыкаў пачатковага звяна – першае месца і з лепшым вынікам сярод навучэнцаў 3 - 11 класаў по спаборніцтву “Вядзенне мяча” – Сёмуха Алег, другое месца – Уласевіч Аляксандр, трэцяе месца – Грыб Максім. Сярод дзяўчынак пачатковага звяна прешае месца заняла Крукоўская Анастаія, другое – Сёмуха Алеся і Лашкоўская Елізавета, трэцяе месца – Жых Алеся.

  

  

свернуть

Дзень дапрызыўной падрыхтоўкі

развернуть

22 лютага прайшоў дзень дапрызыўной падрыхтоўкі. Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах па стральбе. Яны стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі па мішэнях, адлегласць 10 метраў. Пераможцамі ў асабістым першынстве сталі: Акуновіч Руслан - 11 клас, Хоміч Матвей - 10 клас, Сёмуха Вадзім – 11 клас, Масейка Раман – 7 клас, Крукоўская Анастасія – 4 клас.

У спаборніцтвах “Хто самы трывалы” лепшыя вынікі сярод хлопчыкаў сярэдняга і пачатковага звяна паказалі наступныя навучэнцы: Падліпскі Уладзіслаў, Барысевіч Арсеній і Сёмуха Алег. Самымі трывалымі дзяўчынкамі вызначыліся Барысевіч Аляксандра, Барысевіч Ангеліна, Аўгусціновіч Вікторыя. Сярод юнакоў 7-11 класаў пераможцамі сталі: Хоміч Матвей, Акуновіч Руслан і Сёмуха Вадзім.

    

    

свернуть

Конкурс “А ну-ка, юнакі!”

развернуть

23 лютага, ў Дзень абаронца Айчыны быў праведзен конкурс “А ну-ка, юнакі!”. Мерапрыемства пачалося з выканання Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь, урачыстага прывітання капітанаў каманд. Рабяты былі падзелены на 2 каманды: “Танкісты” і “Снайперы”. Мерапыемства прайшло жыва і цікава, на эмацыянальнай ноце з удзелам навучэнцаў 5–11-х класаў. У выніку спаборніцтва перамагла каманда “Снайперы”.

  

  

  

свернуть

Спартландыя “Я ты, мы – дзеці нашай краіны!”

развернуть

24 лютага навучэнцы 3-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у спартландыі “Я ты, мы – дзеці нашай краіны!”. Падчас правядзення мерапрыемства рабяты спаборнічалі ў дзвюх камандах “Страла” і “Маланка”. Усе гульцы ўважліва слухалі заданні, старанна выконвалі спартыўныя конкурсы, падтрымлівалі і дапамагалі адзін аднаму. Перамагла каманда “Маланка”. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы дабразычлівасці і жартаў.

  

  

 

свернуть
поделиться в:
Меню раздела
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/