Тыдзень музыкі

План правядзення прадметнага тыдня па музыцы

развернуть

План правядзення прадметнага тыдня па музыцы

«ПАДАРОЖЖА Ў ЧАРОЎНЫ СВЕТ МУЗЫКІ»

12.02.2024 – 16.02.2024

 

   Дэвіз: "Будзеш з музыкай сябраваць - весялей будзе жыць!"

   Мэта: выкарыстоўваючы розныя музычныя тэмы і розны музычны матэрыял,           -              прывіваць пачуццё прыгожага, актывізаваць пазнавальную дзейнасць;   

  садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей, выяўляць таленавітых навучэнцаў;

  выхоўваць маральна-эстэтычнае стаўленне да свету,  пачуццё патрыятызму.

Дата

Назва мерапрыемства

Удзельнікі

Месца правядзення.

Час

12.02.2024

(панядзелак)

Адкрыццё тыдня “Падарожжа ў чароўны свет музыкі”

Рухомыя музычныя перапынкі “Музычны калейдаскоп”

1 - 7

класы

1-ы паверх школы

13.02.2024

(аўторак)

”У гасцях у чараўніцы - Музыкі. Маленькія віртуозы”

1 - 4

класы

Актавая зала

14.30 – 15.15

14.02.2024 (серада)

Відэасалон. “У краіне музыкальных мутьфільмаў”

1 -  4 классы

Актавая зала

14.30 – 15.15

15.02.18 (чацвер)

Літаратурна - музычная гасцёўня “Музыка вучыцца і жыць дапамагае”.

1 - 7

класы

Актавая зала

14.30 – 15.15

16.02.2024 (пятніца)

Закрыццё тыдня музыкі. Фестываль піянерскай песні “Запрашаем у дзяцінства” Падвядзенне вынікаў

1 – 7

класы

Актавая зала

14.30 – 15.15

свернуть

Адкрыццё прадметнага тыдня па музыцы

развернуть

12.02 адбылося адкрыццё прадметнага тыдня па музыцы “Падарожжа ў чароўны свет музыкі”

Для 1-х - 5-х класаў былі праведзены рухомыя музычныя перапынкі пад назвай «Музычны калейдаскоп».

Гучалі лепшыя музычныя песні беларускіх кампазітараў пра Беларусь.

За 20 хвілін вучні паспелі выканаць музычную размінку, адказаць на зададзеныя пытанні, а таксама станцаваць флэш-моб.

Гэта было цікава і весела, дзеці атрымалі станоўчы зарад.

  

  

свернуть

Тыдзень музыкі. ”У гасцях у чараўніцы - Музыкі. Маленькія віртуозы”

развернуть

13.02 прайшоў чарговы дзень Тыдня Музыкі ”У гасцях у чараўніцы - Музыкі. Маленькія віртуозы”, які таксама падарыў шмат музыкі, радасці і добрага настрою. Дзеці з вялікай цікавасцю праглядзели выступленні маленькіх віртуозаў розных краін.

      Такія мерапрыемствы выхоўваюць у школьнікаў эстэтычны і мастацкі густ, дапамагаюць дзецям спазнаваць навакольны свет, развіваць індывідуальнасць, ініцыятыву, назіральнасць, творчасць, фантазію, прывучаюць лагічна думаць, усведамляць убачанае, прывіваюць любоў да працы, выхоўваюць настойлівасць у рабоце.

  

  

свернуть

У краіне музычных мультфільмаў

развернуть

14.02 прайшоў дзень пад назвай "У краіне музычных мультфільмаў".

Для рабят быў арганізаваны прагляд музычных мультфільмаў з мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці навучэнцаў. Дзеці акунуліся ў цудоўны, дзіўны і чароўны свет музыкі, з задавальненнем праглядзелі мультфільмы, успомнілі любімых герояў.

Пасля прагляду мультфільмаў усе атрымалі прыемныя эмоцыі, добры настрой і зарад бадзёрасці на цэлы дзень.

  

свернуть

Літаратурна - музычная гасцёўня “Музыка вучыцца і жыць дапамагае”

развернуть

15.02 адбылася Літаратурна - музычная гасцёўня “Музыка вучыцца і жыць дапамагае”. Прысутныя сабраліся ў літаратурна - музычнай гасцінай, каб пагаварыць аб музыцы і літаратуры. Абодва гэтыя мастацтвы народжаныя жыццём і па-свойму выяўляюць пачуцці людзей. Літаратура ўзбагачае музыку, даючы ёй цікавыя паэтычныя сюжэты. Музыка, у сваю чаргу, дае другое жыццё літаратурным творам, узмацняе іх выразнасць.

У канцы прайшла конкурсная праграма. Рабяты ігралі, адгадвалі музычныя інструменты і новыя музычныя тэрміны. Спаборнічалі каманды “Музыкі” і “Вясёлыя ноткі”. Перамагла каманда “Музыкі”. Самымі актыўнымі былі Барысевіч Арсеній, Барысевіч Аляксандра, Падліпскі Улад і Аўгусціновіч Вікторыя. Усе атрымалі шмат новых ведаў.

Мерапрыемства было вельмі душэўным, кранальным і інфарматыўным, усе ўдзельнікі адчулі высокі эмацыйны ўздым і выказалі жаданне часцей збірацца на такіх сустрэчах.

  

  

  

свернуть
поделиться в:
Меню раздела
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/