Тыдзень біялогіі і хіміі
Конкурс "Адгадай"
развернутьУ рамках прадметнага тыдня 5 лютага для вучняў 5-8 класаў быў праведзены конкурс “Адгадай”. Навучэнцы разбіліся на 2 каманды “Біёлагі” і “Марскія жывёлы” і паўдзельнічалі ў наступных конкурсах: “Хвастатая віктарына”, “Двайное жыццё жывёл”, “Цікавая анатомія”, “Творы пра жывёл і іх аўтары”, “Разгадай крыжаванку”, “Хто хутчэй”. Пераможцай стала каманда “Біёлагі”, у складзе якой былі Куркоўскі Арцём, Барысевіч Арсеній, Барысевіч Аляксандра.
свернуть
Інтэлектуальная гульня “Тайны жывой прыроды”
развернуть6 лютага для вучняў 8 і 9 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “Тайны жывой прыроды”. Вучні адказвалі на пытанні бліц-тура “Адказвай”. У конкурсе “Лясная аптэка” прадэманстравалі веданне лекавых раслін. Выклікаў цікавасць вучняў конкурс “Нядзеля ў лесе”, дзе неабходна было выправіць памылкі. Цікава прайшлі конкурсы “Свет пярнатых”, “Народныя прыкметы”, “Прымаўкі, прыказкі”, “Экалагічны”.
свернуть
Відэакруіз “Запаведныя мясціны Беларусі”
развернуть7 лютага вучні пачатковых класаў адправіліся ў відэакруіз “Запаведныя мясціны Беларусі”. Вучні пазнаёміліся з ахоўнымі тэрыторыямі нашай краіны: нацынальнымі паркамі, запаведнікамі, заказнікамі. Пасля гэтага адказалі на пытанні віктарыны “У свеце жывёл”, адгадалі загадкі пра жывёл. Найбольш актыўнымі знаўцамі сталі Жураўлёва Віялета, Зімін Аляксандр, Лашкоўская Ксенія. Актыўна дапамагала настаўніку ў правядзенні мерапрыемства вучаніца 8 класа Лісоўская А.
свернуть
Пазнавальнае мерапрыемства “Пазнаёмцеся - біялогія і хімія”
развернуть8 лютага адбылося пазнавальнае мерапрыемства “Пазнаёмцеся - біялогія і хімія”. Мерапрыемства было арганізавана для вучняў 1-4 класаў. Актыўным памочнікам настаўніка біялогіі і хіміі на дадзеным мерапрыемстве быў вучань 7 класа Куркоўскі Арцём. Вучні змаглі пазнаёміцца з тым, як працаваць з мікраскопам, разглядзелі некаторыя аб’екты пад мікраскопам, разглядзелі вільготныя прэпараты, калекцыі, муляжы, гербарыі. Таксама пазнаёміліся з абсталяваннем хімічнай лабараторыі. Ім былі паказаны некаторыя хімічныя рэакцыі, што выклікала асаблівы інтарэс вучняў. У канцы мерапрыемства вучні адказалі на пытанні. Найбольш правільных адказаў было ў Куркоўскага А., Жураўлёвай В.
свернуть
Турнір знаўцаў хіміі
развернуть9 лютага сярод вучняў 8 і 9 класа прайшоў “Турнір знаўцаў хіміі”. Вучні паказалі веданне хімічных элементаў у конкурсе “Адгадай хімічную загадку”. У конкурсе “Адгадай” пазнавалі па апісанні хімічныя рэчывы. Конкурс “Трэці лішні” прымусіў вучняў успомніць формулы рэчываў і вызначыць, якое з іх з’яўляецца лішнім у пераліках. У конкурсе “Аднаві запіс” вучні ўстаўлялі формулы неабходных рэчываў ва ўраўненні хімічных рэакцый. Паспаборнічаць, хто за 1 мінуту складзе больш хімічных рэакцый, вучні змаглі ў конкурсе “Хто хутчэй?”. Загадкавы конкурс “Чорная скрыня” прымусіў добра падумаць, каб адгадаць, які прадмет там знаходзіцца. У турніры ўдзельнічалі каманды вучняў 8 класа (Аўгусціновіч А., Анушкевіч Я., Крэмянеўскі У., Мазюк П.) і 9 класа (Жураўлёў К. Шастала К., Жых М., Верамейка К., Ляўшук М.). Па выніках конкурсаў вучні 8 і 9 класа набралі аднолькавую колькасць балаў.
свернуть