Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Інтэрактыўная гульня “Ведай свой край”

развернуть

23 лютага ў Круцілавіцкай сярэдняй школе з навучэнцамі старэйшых класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Ведай свой край”. Гульня пачалася з наведвання школьнага музея, дзе яшчэ раз убачылі і ўспомнілі, як жылі прадзядулі і прабабулі. Затым у школьнай бібліятэцы ім была прапанавана віктарына-пераклад з рускай мовы на беларускую. У час гульні рабяты папоўнілі свае веды, далучыліся да невычарпальных крыніц літаратуры, народнага мастацтва. Закончылася гульня выдатнымі словамі-дэвізам “Размаўляй са мной па-беларуску”.

  

  

свернуть

Вынікі правядзення чацвёртага дня Тыдня беларускай мовы і літаратуры

развернуть

22 лютага ў рамках Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў Круцілавіцкай сярэдняй школе адбыліся наступныя мерапрыемствы.

“Слухайце , дзеткі-краскі, беларускія казкі” было праведзена ў дашкольнай групе.

Для навучэнцаў 9-11 класаў анлайн-экскурсія ў літаратурны музей Аркадзя Куляшова. Старшакласнікі такім чынам яшчэ раз успомнілі біяграфію і творчасць паэта. Асабліва спадабалася ім лірыка перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Для сарэдняга ўзросту была праведзена гульня-віктарына “Не маўчы па-беларуску”. Рабяты падзяліліся на дзве каманды “Гукі” і “Словы” і праводзілі конкурсы па мове і літаратуры.

Навучэнцы 3-4 класаў займаліся любімым заняткам. Яны малявалі ілюстрацыі да прачытаных імі казак.

 

  

свернуть

Конкурс малюнкаў “Па старонках беларускіх казак”

развернуть

21 лютага навучэнцы пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Па старонках беларускіх казак”, праведзенага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры. Пад час правядзення мерапрыемства рабяты паўтарылі веды аб казцы, як літаратурным жанры, успомнілі віды казак. Перш, чым прыступіць да малявання эпізодаў з любімых твораў, усе адказвалі на пытанні віктарыны: прыгадалі любімыя казкі, пазнавалі герояў па апісанні, адгадвалі загадкі. Затым усе ўдзельнікі стваралі малюнкі. Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай, творчай, добразычлівай атмасферы.

  

 

свернуть

21 лютага - Дзень роднай мовы

развернуть

У Круцілавіцкай сярэдняй школе з раніцы гучыць музыка. У выкананні гурта “Дразды”, Ірыны Дарафеевай выконваліся песні аб роднай мове. У рамках тыдня ў школе сярод навучэнцаў прайшла квілт-акцыя “Маё беларускае роднае слова”. Самымі любімымі словамі былі наступныя: здароўе, Радзіма, мама і тата, мір, сонца, кветкі і іншыя.

Прынялі ўдзел і ў абласным дыктанце “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”.

Чэлендж “Беларус, мовай сваёй ганарыся!”

  

свернуть

Выстава кніг “Беларускія кнігі – юбіляры 2024 года”

развернуть

20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы школы знаёміліся з выставай кніг “Беларускія кнігі – юбіляры 2024 года”. Юбілеяў у кніжным свеце сёлета багата: 100 год з дня выдання п’есы “Тутэйшыя” Я.Купалы, 90 год – аповесці “Дрыгва” Я.Коласа, 90 год – аповесці “ТВТ” Я Маўра, 80-год з дня публікацыі п’есы “Хто смяецца апошнім” К.Крапівы, 60 год - аповесці “Альпійская балада” В.Быкава і яшчэ шмат кніг адзначаюць свой юбілей. Навучэнцам было цікава пагартаць старонкі гэтых кніг. Рабяты змаглі пазнаёміцца і з творамі А.Куляшова, 110–годдзе з дня нараджэння якога адзначалася 6 лютага 2024 года.

  

свернуть

Клубная гадзіна “Чытаем беларускія народныя казкі”

развернуть

20 лютага ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла клубная гадзіна “Чытаем беларускія народныя казкі”. Казкі любяць і дарослыя, і дзеці. А чытаць казкі, разглядаць малюнкі намнога цікавей разам з сябрамі, чым аднаму. Рабяты з задавальненнем перачытвалі ўжо вядомыя ім беларускія казкі, знаёміліся з новымі, аўтарскімі казкамі, зачытвалі цікавыя моманты, дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага. А некаторыя казкі нават праінсцэніравалі. Па завяршэнні ўсе ўдзельнікі ўзялі кнігі для дамашняга чытання.

  

  

свернуть

Выстава “Нацыянальныя сімвалы Беларусі”

развернуть

У рамках Тыдня роднай мовы 19 лютага была арганізавана выстава ў школьнай бібліятэцы “Нацыянальныя сімвалы Беларусі”, якую наведалі навучэнцы ўстановы. Сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту нашай краіны з’яўляюцца афіцыйныя герб, сцяг і гімн, якія адлюстроўваюць гісторыю краіны, яе традыцыі. Рабяты знаёміліся з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь і значэннем іх асобных элементаў. Акрамя іх у нашай краіны таксама ёсць і іншыя, неафіцыйныя, сімвалы нашай краіны. Іх называюць нацыянальнымі, дзякуючы якім яе ведаюць ва ўсім свеце. Навучэнцам было прапанавана знайсці на выставе сярод кніг аб Беларусі гэтыя сімвалы, з чым рабяты паспяхова справіліся.

  

свернуть

Першы дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры

развернуть

19 лютага 2024 года першы дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры адзначыўся дынамічным перапынкам. Навучэнцы ўсіх класаў слухалі з задавальненнем чытанне вершаў на беларускай мове акцёрамі, канкурсантамі. Слухалі песні ў выкананні Ірыны Дарафеевай. Піваварчык Ксенія на перапынку пазнаёміла з прэзентацыяй беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў.

  

  

свернуть
поделиться в:
Меню раздела
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/