Пазнавальная гульня "Здаровае і правільнае харчаванне"
развернутьТэма: Здаровае і правільнае харчаванне
Класс: 3 класс
Дата правядзення: 16.11.2023
Мэта: плануецца, што ў канцы занятка навучэнцы будуць мець уяўленне аб уздзеянні прадуктаў на арганізм чалавека; умець правільна выбіраць прадукты харчавання.
Задачы: садзейнічаць абагульненню і сістэматызацыі ведаў навучэнцаў аб значэнні прадуктаў харчавання, аб здароўі і ўмовах, якія садзейнічаюць захаванню і ўмацаванню здароўя; фарміраванню камунікатыўных навыкаў, развіццю цікаўнасці і назіральнасці; выхаванню навыкаў здаровага харчавання.
Абсталяванне: карцінкі садавіны, гародніны, прадуктаў харчавання, смайлікі для рэфлексіі.
Ход занятка
І. Арганізацыйны момант
- Что вкусней всего на свете?
Ты подумал о конфете?
А вот я о витаминах.
Мы найдем их в мандаринах,
В ананасах и бананах,
Что растут в далеких странах.
И о груше не забудем,
Всякий фрукт полезен людям.
- Пра што будзем гаварыць сёння на занятку?
ІІ. Актуалізацыя ведаў
- Як вы думаеце, навошта чалавек ужывае харчовыя прадукты?
- Чым жа сілкуецца чалавек?
- Але не ўсе прадукты, якімі сілкуецца чалавек, карысныя для здароўя. Правільнае харчаванне - умова здароўя, няправільнае - прыводзіць да хвароб. Вы згодныя?
- А што значыць, “правільнае харчаванне”? (есці ў адзін і той жа час, есці розныя прадукты, ужываць вітаміны)
- А навошта патрэбныя вітаміны? (вітаміны патрэбныя, каб не хварэць, расці здаровымі, моцнымі і разумнымі, каб быў добры настрой)
- У якіх прадуктах ўтрымліваюцца вітаміны? (у гародніне, садавіне, зеляніне)
- Што яшчэ, акрамя правільнага харчавання і рэжыму дня, умацоўвае здароўе? (спорт, зарадка, рухомыя гульні, прагулкі)
ІІІ. Аб’яўленне тэмы занятка
Дзіму і Ганне трэба выбраць у краме самыя карысныя прадукты. А вы ўмееце адрозніваць шкодныя і карысныя прадукты?
IV. Работа па тэме
Заданне №1.
- Прапаную выканаць заданні. Вам трэба будзе выбраць для свайго кошыка карысныя прадукты (карцінкі)
Заданне №2.
- Выберыце самыя любімыя прадукты з самых карысных.
Заданне №3 - загадкі.
1. Як называецца магазін, дзе ажыццяўляецца гандаль гастранамічнымі прадуктамі (прадуктамі харчавання)? (Гастраном)
2. Адгадайце, што гэта, і ў якім аддзеле прадаецца гэты прадукт?
Белая водица всем нам пригодится.
Из водицы белой все, что хочешь, делай:
Сливки, простоквашу, масло в кашу нашу,
Творожок на пирожок, кушай, Ванюшка, дружок! (Молоко, молочный отдел)
3. Отгадать легко и быстро:
Мягкий, пышный и душистый.
Он и черный, он и белый,
А бывает подгорелый. (Хлеб, булочная)
4. Что тут выросло на грядке?
Очень вкусные, не сладкие.
В огороде все лежат-
Приготовь из них салат!
С ними сварим вкусный суп!
Больше плитки шоколада
Всем нам это кушать надо. (Овощи, овощной)
5. Без яго немагчыма прыгатаваць катлеты? (Мяса, мясны)
6. Есть пескарь, карась, уклейка,
Угорь, вобла и плотва.
Но назвать ты нам сумей – ка
Одним словом все слова. (Рыба, рыбный)
Заданне № 4.
- Вы ходзіце з бацькамі ў краму за прадуктамі?
- Уявіце, што вы пайшлі ў супермаркет. У кошыкі раскладзем прадукты. У зялёны кошык - карысныя, у жоўты кошык – прадукты, якія можна есці патроху, у чырвоны кошык - якія наносяць шкоду арганізму. (На дошцы - перасунуць карцінкі з выявамі прадуктаў у патрэбны кошык)
V. Замацаванне
1. Выбар карысных прадуктаў.
• Калі мне трэба зрабіць выбар: яблык ці шакалад, то я выбіраю ... Растлумачце свой выбар.
• Калі мне трэба выбраць арэхі або чыпсы, то я выбіраю ... Растлумачце свой выбар.
2. Выбар карысных напояў
• Калі мне трэба выбраць газіроўку або сок, то я выбіраю ... Растлумачце свой выбар.
3. Выбар карыснага сняданку. Зрабіце свой выбар карыснага сняданку:
а) Пірожнае
б) Каша з садавінай
в) Мюслі з малаком (сокам, кефірам)
г) Чыпсы
- Выберыце “лішні” прадукт:
- 1.морква, 2.кефір, 3.тварог, 4. пепсі-кола
- 1.адварное мяса, 2.банан, 3.гамбургер, 4.манная каша
- 1.груша, 2.малочны суп, 3.кетчуп, 4.гарбуз
- 1.капуста, 2.газірованая вада, 3.памідор, 4.смятана
- Давайце праверым нумары правільных адказаў: 4, 3, 3, 2
VI. Вынік занятка
- Што новага і незвычайнага вы даведаліся на сённяшнім занятку аб прадуктах харчавання?
- Якія прадукты вы выкарыстоўваеце ў ежу?
- Як вы лічыце, іх можна аднесці да карысных прадуктаў або шкодных?
- Якія прадукты можна назваць карыснымі?
- Якія парады вы далі б дзецям, каб быць здаровымі?
(Фармулюем вывад)
- Кожны дзень трэба ёсць карысныя прадукты: гародніна, садавіна, малочныя прадукты, мяса, кашу.
- Харчаванне не павінна быць аднолькавым, павінна быць разнастайным.
- Абавязкова трэба снедаць.
- Садавіну і гародніну трэба добра мыць.
- Запомніце гэтыя правілы і прытрымлівайцеся іх.
- Давайце пажадаем адзін аднаму: “Будзьце здаровыя!”.
VII. Рэфлексія
- У вас на партах ляжаць смайлікі. Калі вам было цікава працаваць і вы ўсё зразумелі на нашым занятку, падніміце зялёны смайлік.
- Калі засталіся пытанні, падніміце жоўты смайлік.
- Калі было нецікава - чырвоны.
свернуть