6 лістапада 2024 года навучэнцы 5-9 класаў Круцілавіцкай сярэдняй школы пабывалі на экскурсіі ў горадзе Ліда. Галоўная мэта – наведаць цэнтр МНС, дзе практычна можна было пабываць на занятках па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Рабяты віртуальна акунуліся ў асяроддзе, якое імітавала надзвычайныя сітуацыі, адным словам, кожнаму было прапанавана самаму пабываць у незвычайных сітуацыях. На практыцы рабяты зразумелі, якую шкоду нясе мабільны тэлефон у час навальніцы. Самі пабывалі ў ролі пажарнага, навучыліся карыстацца вогнетушыцелем. Даведзена было да навучэнцаў, як паводзіць сябе ў зімовы час на лёдзе. Віртуальна адпрацавалі алгарытм вызаву службы выратавання. На кожнай з 9 кабінак прадстаўлена надзвычайная сітуацыя, аб якой дзеці павінны граматна паведаміць дыспетчару па тэлефоннаму апарату.
Экскурсія падышла да заканчэння. Рабятам было прапанавана выканаць тэст па атрыманых ведах, дзе яны справіліся на выдатна. Калі вярталіся дамоў, усю дарогу абмяркоўвалі ўбачанае. Экскурсія навучэнцам спадабалася.