16 ліпеня ў рамках правядзення акцыі “Добрае сэрца воіну-інтэрнацыяналісту!” навучэнцы V класа наведалі воіна-інтэрнацыяналіста Майсейчыка Анатолія Анатольевіча. Цімураўскі атрад прапанаваў сваю пасільную дапамогу: рабяты палілі кветкі, зграблі сена, склалі смецце у вазок, прапалолі градку з зелянінай, падмялі сцяжынкі. Весела і з жартамі рабяты працавалі разам з жонкай воіна – Майсейчык Таццянай Аляксандраўнай, якая за працай расказвала навучэнцам цікавыя моманты з ваеннага і паўсядзённага жыцця свайго мужа. Вось так карысна і пазнавальна прайшло мерапрыемства.