21 чэрвеня ў лагеры “Весяльчак” дзень закрыцця “Да пабачэння, лагер!”. Пасля інструктажу па тэхніцы бяспечных паводзін, арганізацыйнай лінейкі, сняданку, рабяты пазнаёміліся з парадамі па доглядзе пазногцяў падчас правядзення хвілінкі здароўя. Затым гулялі ў беларускія народныя гульні на свежым паветры. А потым удзельнічалі ў квэст-гульні “Ганаруся роднай Беларуссю”. На спартыўнай гадзіне гулялі ў піянербол. Пасля гэтага ўсе выхаванцы лагера адправіліся на помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны героям-аднавяскоўцам, дзе ўшанавалі памяць памерлых у рамках адзінай рэспубліканскай хвіліны маўчання і ўсклалі кветкі ля помніка. Пасля абеду былі заняты стварэннем калажу “Незабыўныя дні ў лагеры”. Затым усе выхаванцы сустрэліся на развітальнай дыскатэцы “Весялей з сябрамі разам!”. А далей усе рабяты прынялі актыўны ўдзел у РR-акцыі “Далонь пажаданяў”, дзе творча выказалі свае адносіны да змены і прапановы на наступны год. На ўрачыстай лінейцы рабяты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад летняй лагернай змены, актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Усе рабяты атрымалі падарункі.