19 чэрвеня ў лагеры прайшоў дзень пад тэматычнай назвай “Мая малая радзіма – мая вёска”. У рамках дня рабяты даведаліся аб правілах прафілактыкі прастудных захворванняў. А яшчэ выхаванцы наведвалі школьны музей і падрабязней пазнаёміліся з экспазіцыяй “Гісторыя маёй малой радзімы”, дзе паглыбілі свае веды аб людзях працы, выпускніках школы, аб прадметах побыту беларусаў пачатку ХХ стагоддзя. Затым рабяты запоўнілі каляндар надвор’я і даведаліся падрабязней аб гісторыі Беларусі падчас правядзення конкурснай праграмы “Мая прыгожая краіна – Беларусь”. Потым рабяты гулялі ў рухомыя гульні ў рамках спартыўнай гадзіны. Далей адправіліся прыбраць клумбы ля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Данілавічы падчас правядзення працоўнай акцыі “Ад помніка – да помніка”. Яшчэ прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мой родны кут”, а затым актыўна танчылі на дыскатэцы “Квітней, Беларусь!”. Пасля глядзелі відэаролікі аб Беларусі. Усе пераможцы і актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў дня атрымалі граматы і падарункі на выніковай лінейцы.