17 чэрвеня ў лагеры быў Дзень бяспекі. Спачатку рабяты прайшлі інструктаж па тэхніцы бяспекі ў лагеры, затым выканалі ранішнюю зарадку, даведаліся аб мерапрыемствах дня і паснедалі. Потым на хвілінцы здароўя размаўлялі з фельдшарам ФАПа аб правілах здаровага харчавання. Затым выхаванцы адправіліся ў г. Дзятлава, дзе на возеры супрацоўнікі АСВОДу праводзілі з імі навучанне па правілах бяспечнага купання і бяспечных паводзін на вадаёмах, а таксама паказвалі прыёмы выратавання тапельцаў і вучылі выхаванцаў плаваць. Па вяртанні ў лагер усе паабедалі, а затым удзельнічалі ў віктарыне “Азбука здароўя”, дзе работалі ў камандах “Вадзіцелі” і “Пешаходы”. Пасля сну і полудня танчылі падчас правядзення дыскатэкі “Святлафор”. На выніковай лінейцы пераможцы мерапрыемстваў дня атрымалі ганаровыя граматы і прызы.