12 чэрвеня ў лагеры “Весяльчак” прайшоў дзень турызму “Мы – вясёлыя турысты”. Пасля арганізацыйнай лінейкі, знаёмства з планам работы на дзень і сняданку, выхаванцы лагера прайшлі інструктаж аб правілах бяспечных паводзін падчас правядзення экскурсіі. На працягу правядзення хвілінкі здароўя атрымалі парады ад фельдшара аб тым, як загартоўваць свой арганізм. Запоўніўшы каляндар надвор’я, усе рабяты адправіліся на экскурсію ў г. Навагрудак “Па слядах князя Міндоўга”. Выхаванцы наведалі “Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей”, дзе даведаліся аб падзеях, якія адбываліся ў ВКЛ, а таксама папоўнілі свае веды аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Яшчэ экскурсанты наведалі рэшткі Навагрудскага замка. Пасля вяртання, абеду і сну ўсе сустрэліся на дыскатэцы, а потым прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Мы – вясёлыя турысты!”, падчас правядзення якога выхаванцы малявалі ўбачанае на экскурсіі.
Сваімі ўражаннямі і эмоцыямі ад праведзенага ў лагеры дня атрад “Усмешка” падзяліўся на выніковай лінейцы.