Вынікі работы аздараўленчага лагера "Весяльчак" 10 чэрвеня 2024 года

10.06.2024

10 чэрвеня ў лагеры “Весяльчак” дзень здароўя. Пасля правядзення інструктажу па правілах бяспечных паводзін выхаванцы лагера выканалі комплекс фізічных практыкаванняў ранішняй гімнастыкі, пазнаёміліся з планам работы на дзень. Пасля снедання рабяты даведаліся правілы догляду за вушамі падчас правядзення хвілінкі здароўя “Як захаваць добры слых”. Затым усе старанна удзельнічалі у квэст-гульні “Быць здаровым – здорава!”, дзе шукалі заданні і актыўна выконвалі іх. На працягу правядзення мерапрыемства рабяты даведаліся аб відах спорту, правілах здаровага харчавання і асабістай гігіены, аб шкодных і карысных звычках. Пасля запаўнення каляндару надвор’я выхаванцы сустрэліся з валеолагам Н.І. Юрэняй на мерапрыемстве “У здаровым целе – здаровы дух!”. Падчас правядзення спартыўных эстафет рабяты выконвалі забаўляльныя заданні ў камандах. Пасля абеду ўсе выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у стварэнні калажу “Мы выбіраем здароўе!”, а затым сустрэліся на дыскатэцы “Беражы здароўе сам!”. Напрыканцы лагернага дня ўсе рабяты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад праведзенага ў лагеры дня, а пераможцы мерапрыемстваў атрымалі падарункі.

  

  

  

поделиться в:
Меню раздела
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/