7 чэрвеня ў лагеры Дзень інтэлектуала. Пасля арганізацыйнай лінейкі і сняданку выхаванцы даведаліся, як зберагчы добры зрок падчас правядзення хвілінкі здароўя, запоўнілі каляндар надвор’я малой радзімы і адправіліся на прагулку па аграгарадку Круцілавічы. Па вяртанні ўсе выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. Затым на спартыўнай гадзіне гулялі ў футбол. Заняткі па інтарэсах рабяты прысвяцілі настольным гульням, а ў рамках працоўнага дэсанту прыбралі вецце ў школьным садзе. Пасля абеду выхаванцы ўдзельнічалі ў конкурсе рэбусаў і галаваломак, а затым танчылі і падпявалі вывучаныя раней песні падчас правядзення рэтра-дыскатэкі. На выніковай лінейцы ўсе дзяліліся сваімі ўражаннямі ад праведзенага ў лагеры дня. Самыя актыўныя выхаванцы атрымалі ганаровыя граматы і прызы.