5 чэрвеня ў лагеры “Весяльчак” дзень абаронцаў прыроды. Пасля сняданку для выхаванцаў была праведзена хвілінка здароўя “Мая пастава”, падчас правядзення якой рабяты атрымалі парады па захаванні прамой і правільнай паставы. Затым рабяты пазнаёміліся з экспазіцыяй школьнага музея “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, якая дапамагла паглыбіць веды аб прадметах побыту беларусаў у пачатку 20 ст. А потым выхаванцы адправіліся ў паход “Мая любая рака Ятранка”, каб убачыць летнія змены вадаёма. Вызначыўшы надвор’е на календары, выхаванцы ўдзельнічалі ў брэйн-рынгу “Эказнайка”, падчас правядзення якога работалі ў дзвюх камандах і актыўна адказвалі на пытанні і выконвалі заданні мерапрыемства. У рамках правядзення экалагічнага дэсанту выхаванцы сабралі смецце і пластыкавыя бутэлькі ў парку аг. Круцілавічы. Пасля абеду ўсе выхаванцы ўдзельнічалі ў фотакалажы “Зямля – наш агульны дом”, дзе вызначылі самыя любімыя мясцінкі роднага аг. Круцілавічы. Напрыканцы лагернага дня ўсе сустрэліся на дыскатэцы “Мы – за чыстую планету”. Падчас правядзення выніковай лінейкі пераможцы мерапрыемстваў дня атрымалі ганаровыя граматы і прызы.