4 чэрвеня ў лагеры “Весяльчак” праходзіў дзень творчасці. Пасля правядзення арганізацыйнай лінейкі, падчас якой выхаванцы даведаліся аб мерапрыемствах, якія іх чакаюць на працягу лагернага дня, і пасля сняданку выхаванцы ўдзельнічалі ў хвілінцы здароўя, дзе даведаліся аб правілах догляду за зубамі. Пасля ўсе рабяты ўдзельнічалі ў рухомых гульнях на свежым паветры ў рамках рэспубліканскай акцыі “Эфектыўнае лета”. Запоўніўшы каляндар прыроды, выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Раз, два, тры – талент свой пакажы!”, пераможцамі якога сталі Лашкоўская Лізавета і Філатаў Міхаіл. Затым выхаванцы ўдзельнічалі ў спартыўнай гадзіне. Падчас сустрэчы з супрацоўнікам РАУС Філіповічам М.В. рабяты даведаліся аб правілах прафілактыкі насілля, пагутарылі аб правілах сяброўскіх суадносін і як пазбегнуць канфліктаў. Пасля абеду для старэйшых выхаванцаў лагера быў праведзены майстар-клас “Падарунак сябру”, у рамках правядзення якога рабяты стваралі пры дапамозе клею і каляровай паперы падарункі сваім сябрам у лагеры. Затым усе сустрэліся на караоке-дыскатэцы “Спяём разам”, дзе выконвалі свае любімыя музычныя творы. У канцы лагернага дня была праведзена выніковая лінейка, на якой выхаванцы падзяліліся ўражаннямі ад праведзенага ў лагеры дня, атрымалі падарункі за перамогі ў конкурсах.