3 чэрвеня на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Круцілавіцкая сярэдняя школа” пачаў сваю работу аздараўленчы летнік “Весяльчак”. Дружны педагагічны калектыў сустрэў выхаванцаў, пазнаёміліся з рэжымам дня ў лагеры, з правіламі бяспекі падчас знаходжання ў лагеры. Адкрыццё лагернай змены адбылося з урачыстага падняцця Дзяржаўнага Сцяга РБ і сумеснага выканання Гімна РБ. Рабяты назваліся атрадам “Усмешка”, пазнаёміліся з планам работы на дзень. Падчас правядзення хвілінкі здароўя даведаліся, як правільна мыць рукі і навошта гэта неабходна рабіць як мага часцей. Усе выхаванцы наведалі ФАП у аг. Круцілавічы, дзе сустрэліся з медыцынскім работнікам, вымералі свой рост і вагу. Затым усе дружна ўпрыгожвалі гульнявы пакой, размяркоўвалі паміж выхаванцамі лагерныя даручэнні. Затым усе выхаванцы сустрэліся з супрацоўнікамі Данілавіцкага Дома культуры, разам з якімі паўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Усе колеры вясёлкі”, прысвечанай Дню абароны дзяцей. Пасля спартыўнай гульні “Прывітанне, лета!” выхаванцы малодшага ўзросту гулялі ў рухомыя гульні, а старэйшыя дапамагалі паліваць кветкі. Пасля абеду рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце “Лета звонкае, будзь са мной!”, падчас правядзення якога стваралі тэматычныя малюнкі на асфальце. Скончыўся першы лагерны дзень выніковай лінейкай, дзе ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера атрымалі ганаровыя граматы, а пераможцы – падарункі, і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад першага лагернага дня.