16 мая навучэнцы пачатковых класаў Круцілавіцкай школы наведалі школьную бібліятэку, каб пазнаёміцца з выставай літаратуры, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў і прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне “Ішоў мой край дарогамі вайны”. Пранікнёна гучалі вершы, як набат памяці, як прызыў помніць аб суровых днях Вялікай Айчыннай вайны, аб яе удзельніках, аб іх адданасці Радзіме ў імя жыцця, у імя міру на зямлі.