10 мая выхаванцы групы падоўжанага дня Круцілавіцкай сярэдняй школы наведалі філіял “Данілавіцкая сельская бібліятэка-цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”, дзе прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем кнігі аб вайне”. Навучэнцы пазнаёміліся з выставай кніг, чыталі вершы, апавяданні. Старонкі кніг захоўваюць памяць аб страшных падзеях і гераічным подзвігу нашага народа і перадаюць нам з пакалення ў пакаленне, каб і мы помнілі.