15 лютага ў Дзень памяці воінаў - інтэрнацыяналістаў у школьнай бібліятэцы пачала дзейнічаць выстава – “Афганістан - ты боль маёй душы”, якую наведваюць навучэнцы ўстановы адукацыі, дзе знаёмяцца з дакументальнымі выданнямі аб вайне ў Афганістане, літаратурнымі творамі непасрэдных ўдзельнікаў той вайны. Навучэнцы маюць магчымасць пазнаёміцца з армейскімі фотаздымкамі і ўзнагародамі воіна - інтэрнацыяналіста Майсейчыка Анатолія, які пражывае ў аг.Круцілавічы, біяграфіямі воінаў - інтэрнацыяналістаў Дзятлаўшчыны Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка, якія загінулі, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак. Кожны з нас павінен помніць тых, хто прайшоў гэты суровы ўрок і вярнуўся жывым і тых, хто загінуў на полі бою і з’яўляецца прыкладам мужнасці і гераізму.