ТВОРЧЫ ПРАЕКТ “ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЕ – СПРАВА ДЛЯ ЎСІХ, КАРЫСЦЬ ДЛЯ КОЖНАГА”

У 2023/2024 навучальным годзе згодна гадавога плана на ўзроўні  дашкольнай адукацыі рэалізоўваўся творчы праект “Энергасберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага”. 

Праект быў  накіраваны на стварэнне ўмоў для фарміравання ўяўлення аб рацыянальным выкарыстанні энергіі ў быту. Удзельнікамі праекту сталі педагогі дашкольнай адукацыі, выхаванцы дашкольных груп і іх законныя прадстаўнікі. Праект рэалізоўваўся з кастрычніка 2023 года па сакавік 2024 года.

Для дасягнення пастаўленных задач выхавацелямі дашкольнай адукацыі выкарыстоўваліся разнастайныя формы і метады работы, якія былі накіраваны на фарміраванне тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў у выхаванцаў. Найбольш эфектыўнымі былі такія формы работы як дыдактычныя гульні, доследы, элементы даследніцкай дзейнасці, акцыі, віртуальныя экскурсіі, бацькоўскі вайбер-челендж, выстава сумесных малюнкаў.

Па выніках рэалізацыі праекта было праведзена выніковае анкетаване з бацькамі, якое паказала яго эфектыўнасць: усе бацькі дома  замянілі звычайныя лямпачкі на энергазберагальныя, устанавілі лічыльнікі ўліку расходу вады і пачалі адносіцца эканомней да спажывання энергіі. Выхаванцы збіраюцца і далей прымяняць на практыцы меры энергазберажэння ў доме і ва ўстанове адукацыі. Бацькі адзначылі фінансавую выгаду ад праекта і падтрымліваюць імкненне дзяцей вучыцца эканоміць.

Творчы праект “Энергасберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага” Круцілавіцкай сярэдняй школы

поделиться в:
Меню раздела
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/