30 кастрычніка 2024 года ў лагеры Дзень роднага краю.
На арганізацыйнай лінейцы выхавальнікі пазнаёміліся з планам работы на дзень.
Пасля гэтага рабяты адправіліся на хвілінку здароўя “Як зберагчы добры зрок”, дзе пазнаёміліся з правіламі догляду за вачыма, што неабходна рабіць, каб зрок не зніжаўся.
Потым выхаванцы адправіліся на экскурсію ў в. Малдавічы, музей “Дом брыгадзіра”, храм Успення Прасвятой Багародзіцы і святой крыніцы ў в. Казлоўшчына.
Уважліва слухалі экскурсавода, задавалі пытанні, самі адказвалі на пытанні. З цікавасцю разглядалі музейныя экспанаты.
У рамках супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой выхаванцы разам з настаяцелем Храма Успення Прасвятой Багародзіцы г.п.Казлоўшчына Дзятлаўскага благачыння протаіерэем Георгіем Ярмолічам наведалі Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Экскурсія вельмі спадабалася.