Вынікі правядзення першага дня работы асенняга лагера

28.10.2024

 28 кастрычніка 2024 года пачаў сваю работу аздараўленчы асенні   лагер “Весяльчак”.

 Адкрыццё лагернай змены адбылося з урачыстага падняцця Дзяржаўнага Сцяга РБ і сумеснага  выканання Гімна РБ.

 Пасля хвілінкі здароўя выбіралі актыў лагера, удзельнічалі ў конкурсе на лепшую ідэю ў афармленні гульнявога пакоя “Скарбонка ідэй”, развучвалі атрадную песню. Рабяты выбралі камандзірам атрада Аўгусціновіч Вікторыю, намеснікам Барысевіч Аляксандру.

 З вялікім задавальненнем рабяты адправіліся на спартыўную гадзіну “Прывітанне, канікулы!”, дзе змаглі паказаць сваю лоўкасць, уважлівасць і кемлівасць.

 Пасля спартыўнай гадзіны рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе  малюнкаў

“ Мая Беларусь!”, які быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі. Усе прынялі актыўны ўдзел у конкурсе.

Скончыўся першы лагерны дзень выніковай лінейкай.       

  

           

поделиться в:
Меню раздела
Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь https://pravo.by/
Портал рейтинговой оценки качества оказания услуг и административных процедур организациями Республики Беларусь http://качество-услуг.бел/